Святыя зямлі Беларускай. Свяшчэннамучанікі Уладзімір Пастэрнацкі i Дзімітрый Плышэўскі.
21 студзеня – дзень памяці свяшчэннамучанікаў Уладзіміра Пастэрнацкага i Дзімітрыя Плышэўскага

Свяшчэннамучанік Уладзімір Пастэрнацкі (2.07.1885 – 21.01.1938) нарадзіўся ў Дудзічах Ігуменскага павета ў святарскай сям’і. Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семінарыі рукапаложаны ў сан свяшчэнніка і прызначаны ў Петра-Паўлаўскую царкву вёскі Пясочнае (цяпер Уздзенскі раён). З 1932 года быў настаяцелем Спаса-Увазнясенскай царквы Капыля. Першы раз арыштаваны ў 1936 годзе за тое, што вёў запісы людзей, якіх хрысціў. (далее…)

